У кожнай вобласці чалавечай дзейнасці існуюць свае каноны, правілы, прынцыпы — часам непісаныя, але заўсёды вынесеныя з горкага практычнага досведу і неаднаразова пацверджаныя на працягу многіх дзесяцігоддзяў. Вось некаторыя з такіх «законаў» і «аксіём», запазычаныя з замежнага друку.
ЗАКОН МЭРФІ.
Тое, што можа зламацца, абавязкова зламаецца.
ТЭАРЭМА ПАТРЫКА.
Калі эксперымент удаўся адразу, значыць, апаратура няспраўная.
ПАСТУЛАТ ХОРНЕРА.
Набытай эксперыментатарам досвед прама прапарцыянальны колькасці пашкоджаных ім прыбораў.
АКСІЁМА АЛЕНА.
Калі ўсе вашыя арыгінальныя спосабы правесці эксперымент акажуцца безвыніковымі, прачытайце інструкцыю.
ПРЫНЦЫП ЗАПАСНЫХ ДАСТАЎ.
Калі якая-небудзь дэталь упадзе з працоўнага месца, верагоднасць таго, што вы яе знойдзеце, будзе зваротна прапарцыянальная яе важнасці для завяршэння эксперымента.
ЗАКОН КАМПЕНСАЦЫІ.
Эксперымент можна лічыць удалым, калі, адкінуўшы палову атрыманых даных, вам удасца атрымаць амаль поўнае супадзенне з тэорыяй.
ПРЫНЦЫП ПАСЛЯДОЎНАСЦІ.
Усё неабходнае для ўчарашняга эксперымента трэба заказваць не пазней за заўтрашні дзень.
М. ФІЛОНАЎ
Б р а н с к